Каля цэнтру па прыёме мігрантаў у баварскім Цырндорфе, што паблізу ад Нюрнбэргу, адбыўся выбух.
Як паведамляе Бі-бі-сі, у раёне здарэньня шмат паліцыі. Паводле паліцыянтаў, інфармацыі аб загінулых або пацярпелых няма. Выбухнуў чамадан, напоўнены аэразольнымі балёнчыкамі. Пакуль у афіцыйных асобаў няма інфармацыі аб тым, хто пакінуў яго каля будынку, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Таксама паведамляецца, што некалькі чалавек уцяклі з месца здарэньня неўзабаве пасьля выбуху.