Натальлю Шарыну абвінавачваюць у распаўсюджваньні экстрэмісцкай літаратуры і растраце.
Суд у Маскве падоўжыў да 29 жніўня хатні арышт дырэктаркі Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Натальлі Шарынай, якую абвінавачваюць у распаўсюджваньні экстрэмісцкай літаратуры і растраце.
Шарына знаходзіцца пад хатнім арыштам з 30 кастрычніка 2015 году. Яна была затрыманая адразу пасьля ператрусу ў бібліятэцы, у час якога канфіскавалі кнігі Дзьмітрыя Карчынскага, прызнаныя забароненымі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Папярэдняе расьсьледаваньне адносна Натальлі Шарынай было завершана ў чэрвені. Прадстаўнікі абароны заяўляюць, што сьледзтву так і не ўдалося сфармуляваць, якія менавіта дзеяньні дырэктаркі бібліятэкі разглядаюцца як злачынныя.