У шпіталі Бэрліну адбылася страляніна: адзін загінуў

Ва ўнівэрсытэцкай клініцы ў бэрлінскім раёне Штэгліц пацыент шпіталя стрэліў у свайго лекара, цяжка яго параніўшы, а потым застрэліўся сам.

Лекар у цяжкім стане знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі.

Мясцовыя СМІ паведамляюць пра перакрыцьцё вуліц у раёне шпіталя. Паліцыя заявіла, што сытуацыя знаходзіцца пад кантролем і небясьпекі для жыхараў гораду няма.