«Мне былі паведамлены вынікі гэтай раптоўнай праверкі. Было некалькі меркаваньняў. Трэба разабрацца. Каму трэба — падзякаваць, каго трэба — пакараць. Я ня стаў гэта рабіць кулюарна. Размова павінна быць прынцыповай, мы — людзі ваенныя. Тым больш, некаторыя факты гэтай праверкі мяне сур’ёзна насьцярожваюць», — сказаў Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях дзейнасьці органаў памежнай службы, перадае БЕЛТА.
Ён адзначыў, што толькі ў гэтым годзе на вышэйшым узроўні да пытаньняў памежнай бясьпекі зьвяртаюцца ў трэці раз.
«Гэта азначае, што ёсьць ня проста насьцярожанасьць, а, скажу шчыра, глыбокае незадаволенасьць станам асобных напрамкаў у дзейнасьці Дзяржпамежкамітэту, — заявіў Лукашэнка. — Паколькі мы — транзытная краіна (мяжа набывае вельмі сур’ёзнае значэньне), мы адмахнуцца ад гэтых пытаньняў ня можам».
«Пытаньне ня ў тым, каб падзякаваць або пакараць. Яно складаецца ў тым, каб пасьля гэтага было лепш на мяжы. А тое, што будзе лепш, я ў гэтым не сумняваюся. Скажу па-мужчынску: з вамі ці бяз вас (пытаньне толькі ў гэтым), але будзе лепш. Мы ня можам дазволіць сабе ўтрымліваць такую колькасьць пагранічнікаў і мець праблемы», — дадаў ён.