Паліцыя: Напад у Флорыдзе ня быў тэрактам

Паліцыя амэрыканскага горада Форт-Маерс (штат Флорыда) заявіла, што напад, у выніку якога загінулі 2 чалавекі, ня быў тэрактам. Але пра сапраўдныя матывы злачынства пакуль не паведамляецца.

Ахвярамі сталі два хлопцы ва ўзросьце 14 і 18 гадоў. Абодва вучыліся ў адной школе.

Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 19 чалавек, чацьвёра застаюцца ў шпіталі, двое зь іх — у цяжкім стане.

Як паведамляецца, стральба пачалася ў ноч на панядзелак каля клюба Club Blu, дзе ў гэты час праходзіла вечарынка, у тым ліку і для падлеткаў. Паводле дадзеных паліцыі, быў абстраляны і суседні прыватны дом. Лёгкае раненьне атрымаў адзін чалавек.

Паліцыя затрымала трох падазраваных. Працягваюцца пошукі яшчэ двух. Усе навакольныя дарогі перакрытыя.