Моцныя праліўныя дажджы, якія абрынуліся на Кітай, справакавалі паводкі. Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі ня менш за 154 чалавекі, і яшчэ 124 прапалі бязь вестак, паведамілі кітайскія ўлады.
Шмат пацярпелых было ў паўночных правінцыях. Мясцовае насельніцтва наракала на адсутнасьць раньняга папярэджаньня аб паводках.
У правінцыі Хэбэй загінулі 114 чалавек, і яшчэ 111 прапалі бязь вестак. У гэтай правінцыі былі эвакуаваны 300 тысяч чалавек.
Пашкоджана 155 тысячаў жылых будынкаў. Непасрэдная матэрыяльная шкода ад паводак склала ня менш за 16 мільярдаў юаняў (прыкладна 2,5 млрд даляраў).