Прынамсі 80 загінулых ад выбухаў на дэманстрацыі у Кабуле

Як найменш 80 чалавек загінулі і 207 былі параненыя двума выбухамі падчас дэманстрацыі, якую ладзілі ў сталіцы Аўганістану, Кабуле, прадстаўнікі хазарэйскай нацыянальнай меншасьці, патрабуючы зьмены ў праекце пабудовы лініі электраперадачаў.

Адказнасьць за выбухі за выбухі ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Удзельнікі пратэсту патрабавалі, каб лінія электраперадачаў з Туркмэністану да Кабулу была накіраваная праз цэнтральную правінцыю Баміян, у якой пражывае вялікая колькасьць хазарэйцаў.

Your browser doesn’t support HTML5

У Кабуле больш за 60 чалавек загінулі ў выніку тэракту (відэа)