Перамовы па выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразвязу не пачнуцца да таго часу, пакуль мэты Лёндану ня будуць ясныя, заявіла прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй. Акрамя таго, Брытанія хоча захаваць «найцясьнейшыя эканамічныя сувязі» з Эўразьвязам. Такія заявы Мэй зрабіла на на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне пасьля двухбаковых перамоваў.
У сваю чаргу Мэркель адзначыла, што абодва бакі жадаюць «найлепшага выніку для Брытаніі», але заклікала да большай яснасьці па тэрмінах. Паводле яе, Лёндан павінен прадставіць плян выхаду краіны з Эўразьвязу раней, чым пачаць самі перамовы.
Раней Тэрэза Мэй заявіла, што ўрад Вялікай Брытаніі мае намер выбудоўваць цесныя і добрыя адносіны з усімі краінамі Эўразьвязу.