У амэрыканскім Кліўлэндзе, непадалёк ад месца, дзе праходзіць нацыянальны зьезд Рэспубліканскай партыі, у аўторак былі чуваць стрэлы, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Лексыкон амэрыканскай палітыкі
ЛЕКСЫКОН АМЭРЫКАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ
Усё, што трэба ведаць пра амэрыканскія выбары і палітычную сыстэму
Пра пацярпелых не паведамляецца. Прадстаўнік каманднага цэнтру праваахоўных органаў, які займаецца бясьпекай на зьезьдзе, пакуль не пракамэнтаваў гэтую інфармацыю.
Гэта ня першае паведамленьне пра страляніну ў Кліўлэндзе ад часу пачатку зьезду, на якім, як чакаецца, рэспубліканцы, маюць абраць сваім кандыдатам на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах бізнэсоўца Дональда Трампа.
«У густанаселенай гарадзкой мясцовасьці такія паведамленьні здараюцца рэгулярна,» — сказаў журналістам начальнік паліцыі Кліўлэнду Кэлвін Уільямс раніцай 19 ліпеня, раней за апошнія паведамленьні аб стрэлах.