Пасьля спробы вайсковага перавароту ў Турэччыне недалічыліся 14-ці вайсковых караблёў

Карабель берагавой аховы Турэччыны.

Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Times. Караблі не выходзяць на сувязь. Выказваецца меркаваньне, што яны могуць знаходзіцца ў руках прыхільнікаў путчу і накіроўвацца ў порты Грэцыі.

Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Times.

Да моманту перавароту караблі знаходзіліся у Эгейскім і Чорным морах.

Невядомым застаецца лёс камандуючага флётам Турэччыны Вэйсэля Кэзэле — ён можа быць як у ліку арганізатараў спробы перавароту, гэтак і закладнікам путчыстаў. Паводле некаторых турэцкіх СМІ, адмірала маглі падманам заманіць на карабель прыхільнікі путчу, паведаміўшы, што адбыўся тэракт. Турэцкі ўрад пакуль ніяк не камэнтуе гэтую інфармацыю.