Турэччына накіравала ЗША афіцыйны запыт на экстрадыцыю Гюлена

Фэтулах Гюлен.

Прэм’ер Турэччыны заявіў, што ўрад накіраваў афіцыйны запыт Злучаным Штатам на экстрадыцыю прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы перавароту.

Паводле прэм’ера Турэччыны Біналі Ілдырырма, выступ якога ў парлямэнце цытуе агенцтва Інтэрфакс, у ЗША накіраваныя «чатыры пакеты дакумэнтаў з патрабаваньнем экстрадыцыі галоўнага тэрарыста». «Мы дамо ім гэтулькі доказаў, колькі яны пажадаюць», — дадаў прэм’ер.