Пажар у Чарнобыльскай зоне, які пачаўся 16 ліпеня, ліквідаваны. Пра гэта 19 ліпеня паведаміла Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
«А 7.45 раніцы 19 ліпеня пажар у зоне адчужэньня і безумоўнага (абавязковага) адсяленьня ліквідаваны», — гаворыцца ў паведамленьні.
Працы па тушэньні пажару ў гэтым раёне ад Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый выконвалі 20 адзінак тэхнікі і 108 чалавек.
16 ліпеня каля 01:30 на тэрыторыі ДСП «Паўночная Пушча» ў раёне станцыі Янаў Лубянскага лясьніцтва паблізу вёскі Буракіўка адбылося ўзгараньне лясной подсьцілкі на плошчы 15 гектараў.
Тушэньне пажару ўскладняла сьпякота, якая ў той час панавала ў зоне адчужэньня. 18 ліпеня на Кіеўшчыну прыйшоў халодны атмасфэрны фронт з багатымі ападкамі.
Наступствы пажару