Тэрэза Мэй засталася адзінай кандыдаткай на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі

Тэрэза Мэй

Андрэа Лэдсам — адзіная суперніца Тэрэзы Мэй ў барацьбе за пасаду лідэра торы і новага прэм’ер-міністра Брытаніі — абвясьціла аб зьняцьці сваёй кандыдатуры.

Раней намесьніца міністра па пытаньнях энэргетыкі Андрэа Лэдсам прынесла прабачэньні за свае словы пра тое, што мацярынства дае ёй перавагі, якіх няма ў яе суперніцы ў барацьбе за пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі і прэм’ер-міністра краіны.

Лэдсам распавяла выданьню Daily Telegraph: «Я ўжо сказала Тэрэзе, што вельмі шкадую праз шкоду, якую прынесла».

Лэдсам падкрэсьліла, што дзеці ня маюць ніякага дачыненьня да здольнасьці быць прэм’ер-міністрам, і яна глыбока шкадуе, калі хтосьці мог палічыць, быццам яна думае інакш.

Памочнікі міністра ўнутраных спраў Тэрэзы Мэй паведамілі, што яна была ўдзячная за выбачэньні.