Першымі фіналістамі «Эўра-2016» сталі партугальцы

Партугальцы сьвяткуюць перамогу.

Зборная Партугаліі стала першым фіналістам чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.

У першым паўфінальным матчы каманда Крышціяну Раналду перайграла каманду Уэльса - 2: 0. Сам лідэр партугальцаў адкрыў лік на 50-й хвіліне ударам галавой, а на 53-й хвіліне Раналду стаў яшчэ і аўтарам выніковай перадачы, гол забіў Нані.

Супернік партугальцаў ў фінале вызначыцца ў Марсэлі, дзе сустрэнуцца каманды Германіі і Францыі. Пачатак матчу сёння а 22:00.

Фінальны паядынак «Эўра-2016» адбудзецца 10 ліпеня.