Лідэр Партыі незалежнасьці Злучанага Каралеўства (UKIP) Найджэл Фарадж абвясьціў пра сыход у адстаўку.
Фарадж заявіў, што выканаў сваю задачу.
«Перамога прыхільнікаў выхаду з Эўразьвязу азначае, што я рэалізаваў свае палітычныя амбіцыі», — цытуе Фараджа ВВС са спасылкай на Reuters.
23 чэрвеня на ўсеагульным рэфэрэндуме брытанцы абралі «брекзіт»: за выхад з Эўразьвязу прагаласавалі амаль 52% выбарцаў.
Па словах Фараджа, роля лідэра UKIP была няпростай, але гэта таго каштавала. Ён дадаў, што застанецца дэпутатам Эўрапарлямэнта, пакуль будуць ісьці перамовы аб выхадзе краіны з ЭЗ.
Найджэл Фарадж узначальваў Партыю незалежнасьці з 2010 году.