Канец ісляндзкага цуду. Францыя — Ісляндыя — 5:2

Францыя выйграла ў Ісляндыі і выйшла ў паўфінал Эўра-2016.

На першынстве Эўропы па футболе ў Францыі завяршыліся чвэрцьфінальныя матчы. Апошнім паўфіналістам стала зборная Францыі.

У чвэрцьфінале Францыя нанесла паражэнне Ісляндыі, якая лічыцца адкрыцьцём турніру,— 5: 2. Галы забілі: у Францыі — Жыру (2), Погба, Пайет, Грызман, у Ісляндыі — Сігтоурсан, Б’яднасан.

У паўфіналах згуляюць: 6 ліпеня — Уэльс і Партугалія, 7 ліпеня — Францыя і ФРГ.