The Sun «далучыў» Беларусь да Эўразьвязу

Ілюстрацыйнае фота

Брытанскае выданьне The Sun лічыць, што Беларусь уваходзіць у склад Эўрапейскага зьвязу.

Гэта вынікае з мапы, разьмешчанай у адной з публікацыяў The Sun пра тое, што Эўразьвяз плянуе стаць звышдзяржавай адразу пасьля выхаду Вялікай Брытаніі.

Публікацыя стала нагодай для вясёлых камэнтароў.

Так, карыстальнік Мuд Роисcи піша:

Карыстальнік Alex Kokcharov жартуе, што таблоід замяніў Вялікую Брытанію на Беларусь:

Карыстальнік Anders Östlund піша, што Беларусь далучылася да Эўразьвязу і віншую яе з гэтым: