Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца.
Яго абвінавачваюць у арганізацыі і правядзеньні каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага «несанкцыянаванай акцыі», паведамляе прэс-служба БХД.
Палітык атрымаў праз пошту копію адпаведнага пратаколу, складзенага на Севярынца падчас акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА № 1.
9 чэрвеня на заклік Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Менску акцыю салідарнасьці са зьняволеным заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам.