Расея вылецела з Эўра-2016

Зборная Расеі па футболе пакінула Чэмпіянат Эўропы. Расейская каманда прайграла Валіі ў апошнім матчы групавога этапу.

Гульня скончылася зі лікам 3: 0 на карысць валійцаў (2: 0, 1: 0).

Перад пачаткам турніру міністар спорту Віталь Мутко заявіў, што перад зборнай стаіць задача выйсьці ў плэй-оф.