Ужо сёньня, 20 чэрвеня: выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...» у МЗС

Афіша

Менск — выстава Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...». Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 19). Пачатак а 15.30

Менск — прэзэнтацыя электроннага навучальнага дапаможніка «Псіхааналіз: тэксты для чытаньня». Мадэратарка сустрэчы — Лідзія Міхеева. Прастора «ЦЭХ», вул. Кастрычніцкая, 16).Пачатак а 16-ай

Гэты дзень у гісторыі:

1531 — Слонім атрымаў магдэбурскае права, гэта значыць, слонімцы самі сталі выбіраць гарадзкое кіраўніцтва.

1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча.

1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1566 — Жыгімонт Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі.

1740 — Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

1865 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар.

1908 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг.

1934 — Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў аўтарскай песьні.

1939 — Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Стварыў амаль паўсотню спэктакляў, сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасьці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанец» Васіля Быкава.

У гэты дзень памерлі

1963 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода».

2008 — Мацьвей Смаршчок дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, паэт (пісаў пад псэўданімам Анатоль Бярозка).

Цытата

«Радыёстанцыя «Вызваленьне» ёсьць голасам стойкіх і адважных. Яна зьяўляецца тэй прыладай, пры дапамозе якой мы будзем інфармаваць Вас аб запраўдным, свабодным жыцьці ў вольным сьвеце, аб тэй бязьмежнай сымпатыі, якую выказвае гэты вольны сьвет да Вас, прыгнечаных, але захаваўшых поўнасьцю сваё людзкое «Я».

Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст, зь першага эфіру Радыё Свабода.