Расейскі кінарэжысэр, аўтар праграмы «Бесогон ТВ» на тэлеканале «Россия-24» Нікіта Міхалкоў у апошнім выпуску 12 чэрвеня зачытаў сцэнар магчымага ўварваньня кітайскай арміі КНР на тэрыторыі Сібіры і Далёкага Ўсходу Расеі.
Паводле сцэнару, Расея пагаджаецца падпісаць з Кітаем мірны дагавор, аддаўшы некалькі рэгіёнаў, у тым ліку і Забайкальскі край.
«Масква згаджаецца на перамовы з Пэкінам на яго умовах. Мірны дагавор падпісваецца 23 лютага нейкага году ў Болі, ён жа былы Хабараўск ў будынку штабу Ўсходняй ваеннай акругі».
Міхалкоў кажа, што яму прапанавалі такі сцэнар для фільма, але ён адмовіўся яго здымаць, бо ня верыць у такі варыянт разьвіцьця падзей.