ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Дні зьніжак на нехарчовыя тавары ў крамах гораду.
Крамы гандлёвага цэнтру «Сталіцы» прапануюць зьніжкі да 50%.
Менск. Грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёл «Эгіда» запрашае на Дабрачынную акцыю «Быць дабру!», дзе можна знайсьці сабе меншага сябра. Месца правядзеньня — Парк ім. 50-годдзя Кастрычніка (вул. Даўгабродская, 44). Пачатак а 12:00
Менск. «Джазавыя суботы з Банкам БелВЭБ». Джазавы канцэрт пад адкрытым небам. Месца правядзеньня — Пляц Волі. Пачатак а 20:00
Менск. Штотыднёвы фэстываль вулічнай культуры «Пешаходка» ў Верхнім горадзе. Выступаюць музычныя і тэатральныя калектывы, пэрформэры, удзельнікі клюбаў гістарычнай рэканструкцыі, гандлююць рамесьнікі. Пачатак а 12:00
Менск. Летняя школа вулічнага тэатра. Бясплатныя майстар-клясы ад лепшых вулічных тэатраў Беларусі. Месца правядзеньня — Верхні горад. Пачатак а 14:00.
Менск. Міжнародная тату-канвэнцыя Belarus Tattoo Fest 2016.
Месца правядзеньня — Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3).
Маладэчна. XVI Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі «Маладэчна-2016», прысьвечаны 75-годзьдзю з дня Ўладзімера Мулявіна.
Менск. У межах сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Альтанка для чытанкі» пройдзе інтэрактыўнае чытаньне казкі Эрыка Карла «Вельмі галодны вусень». Месца правядзеньня — «Кніжная шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара). Пачатак аб 11:30
У гісторыі:
1863 — Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».
1923 — выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і распавядае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.
1937 — у «справе Тухачэўскага» расстраляныя савецкія ваеначальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.
1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам і Армэніяй.
1958 — пачалося будаўніцтва гораду Наваполацку.
У памяці:
1718 — нарадзілася Саламея Пільштынова, у дзявоцтве Русецкая. Імя гэтай пісьменьніцы часта згадваюць сучасныя беларускія фэміністкі, бачачы ў ёй сваю далёкую папярэдніцу. Бурлівая і багатая на прыгоды біяграфія гэтай жанчыны сапраўды захапляе. Саламея нарадзілася ў Наваградчыне, а ўжо ў 14 гадоў патрапіла разам з мужам у Стамбул. Вывучылася на лекарку і, вярнуўшыся, мела мэдычную практыку ў Нясьвіжы. Вынікам яе падарожжаў сталася кніга «Авантуры майго жыцьця», якую часьцяком называюць раманам.
1811 — нарадзіўся Вісарыён Бялінскі, расейскі пісьменьнік, крытык, публіцыст і філёзаф-заходнік
1864 — нарадзіўся Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.
1899 — нарадзіўся Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.
Зрабіць шчасьлівым хоць аднаго чалавека — значыць зрабіць шчасьлівым сябе.
Ясунары Кавабата
1910 — нарадзіўся Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга, бацька якога Даніла Куст паходзіў зь Беларусі.
Калі ў чалавека зьяўляецца магчымасьць весьці незвычайнае жыцьцё, ён ня мае права ад яго адмаўляцца.
Жак Іў Кусто
1931 — нарадзіўся Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык.
1985 — нарадзіўся Дзьмітры Калдун, беларускі сьпявак.
Цытата:
«Мы людзі вольныя, нямаш у нас няволі! А хто з вас хоча няволі маскоўскай — таму мы дамо шыбеніцу на галіне!»
З «Прыказу ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».
Ужо сёньня, 11 чэрвеня: Джазавыя вечары ля ратушы, фэстываль вулічных тэатраў, дзень скідак у крамах Менску
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.