«Цітушка» спрабуе вырваць сьцяг у Дашкевіча

Your browser doesn’t support HTML5

Падчас пікету ў Менску супраць саюзу Беларусі з Расеяй невядомыя ў спартовых касьцюмах вырывалі плякаты і бел-чырвона-белыя сьцягі ў актывістаў. Прысутныя побач міліцыянты ў форме ня ўмешваліся. «Не саюзу з бандай», «Пуцін — забойца», «Расея гэта вайна», — такія лёзунгі былі на плякатах пікетоўцаў і прагучалі каля дому нумар 32 на Магілёўскай вуліцы. Выглядае, што ў сувязі зь пікетам гэтак і не прагучала ўрачыстых прамоў на адкрыцьці графіці з выявай беларускага хлопчыка і расейскай дзяўчынкі на гэтым доме.