Кожны жадаючы ў любы час сутак з гэтага часу зможа бесьперашкодна скарыстацца архівамі Радыё Свабода, якія ўключаюць навіны і палітычныя праграмы, чытаньне ў эфіры забароненай у СССР літаратуры, паэтычныя чытаньні. Усяго калекцыя ўключае больш за 10 тысяч гадзінаў вяшчаньня Радыё Свабода.
«Сёньня, калі грамадзяне Расеі зноў ставяцца да RFE/RL і Радыё Свабода як да крыніцы дакладнай інфармацыі, гэтыя архіўныя праграмы набываюць новае значэньне», — заявіў галоўны рэдактар карпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Ненад Пеіч.
Будынак архіва OSA (Open Society Archives) разьмешчана ў цэнтры Будапэшта ў будынку былой швейнай фабрыкі. Архіў знаходзіцца ў падпарадкаваньні Цэнтральна-эўрапейскага ўнівэрсытэту. Гісторыя архіву OSA пачалася ў часы «халоднай вайны» з падшывак публікацый самвыдату і рознай забароненай у тыя гады літаратуры. Дырэктар Іштван Роў распавядае, што і па гэты дзень архіў спэцыялізуецца на сыстэматызацыі забароненых дакумэнтаў.
«Самая багатая частка нашай калекцыі — гэта тая інфармацыя, якая выкарыстоўвалася журналістамі падчас працы на радыё, у прыватнасьці, на Радыё Свабода. Акрамя пісьмовых матэрыялаў, у нас велізарная калекцыя прапагандысцкіх фільмаў, магчыма, найбуйнейшая ў сьвеце », - распавёў Іштван Роў.
Зараз архіў OSA рыхтуецца да публікацыі так званых «мюнхэнскіх файлаў Радыё Свабода».
***
20 траўня 1954 году выйшла ў эфір першая беларуская праграма Радыё Вызваленьне. Той, хто тады, у поўні халоднай вайны, якая лютавала па абодва бакі жалезнай заслоны, за паўгадзіны да паўночы выпадкова наладзіў свой прыймач на хвалю новай радыёстанцыі, мог пачуць гэта:
Выбраныя матэрыялы Беларускай Рэдакцыі за першыя тры гады існаваньня радыё выйшлі асобнай кнігай у Мюнхэне ў 1956 годзе.
Спампаваць кнігу ў фармаце .pdf (34 MB).
Пра гісторыю Радыё Вызваленьне - Радыё Свабода год за годам можна пачытаць у цыклі матэрыялаў “На хвалі Свабоды”, або паслухаць на Soundcloud - перадачы багата праілюстраваныя гукамі і галасамі з архіваў Радыё Свабода і Беларускага Радыё ў Менску.