«Грамадзяне Беларусі могуць мець цывільную зброю чатырох асноўных відаў: паляўнічую зброю, зброю самаабароны, спартыўную і сыгнальную зброю, — растлумачыў Андрыян Кахновіч. — Такім правам на сёньняшні дзень скарысталіся 109 тыс. грамадзян. Яны маюць больш як 130 тыс. адзінак зброі».
Самая вялікая доля прыпадае на паляўнічую гладкаствольную зброю — амаль 110 тыс. штук. Таксама ў грамадзян на легальных падставах знаходзіцца больш як 10 тыс. газавых пісталетаў, крыху менш як 2 тыс. спартыўных пісталетаў і г. д.
МУС нагадвае, што за незаконнае захоўваньне зброі і боепрыпасаў, паводле артыкулу 295 КК, пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пры гэтым крымінальны закон гаворыць, што добраахвотная здача боепрыпасаў і зброі вызваляе ад адказнасьці. Выключэньне складаюць выпадкі збыту.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА.