Клінтан: Дональд Трамп «непрыдатны» для прэзыдэнцкай пасады

У ЗША фаварыт прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заявіла, што яе рэспубліканскі супернік Дональд Трамп зьяўляецца «непрыдатным» для прэзыдэнцкай пасады і не павінен атрымаць доступу да ядзерных кодаў. Клінтан патлумачыла гэта, як яна выказалася, тэмпэрамэнтам Трампа.

У сваёй прамове 2 чэрвеня, прысьвечанай замежнай палітыцы, Клінтан заявіла, што прапановы Трампа па міжнароднай палітыцы зьяўляюцца «небяспечна няўцямнымі» і назвала бізнэсмэна-мільярдэра тым, хто «не разумее Амэрыку ці сьвет.» Па яе словах, гэта ня той чалавек, які павінен мець доступ да ядзерных кодаў.

Клінтан таксама заявіла, што прапануе «разумную і прынцыповую» зьнешнюю палітыку, якая грунтуецца на падтрыманьні вядучай ролі ЗША ў сьвеце. «Калі Дональд Трамп выйграе, у Крамлі будуць сьвяткаваць,» — сказала Клінтан. «Мы ня можам дазволіць гэтаму здарыцца.»

Па яе словах, абраньне Трамп прэзыдэнтам ЗША стане «гістарычнай памылкай».

Прамова, зь якой яна выступіла ў Сан-Дыега, у Каліфорніі, адбылася ў час, калі Клінтан спрабуе замацаваць сваё вылучэньне ад Дэмакратычнай партыі пры дапамозе цьвёрдай перамогі ў Каліфорніі на прызначаных на наступны тыдзень праймэрыз, падчас якіх яна зноў сутыкнецца са сваім супернікам ўнутры Дэмакратычны партыі сэнатарам Бэрфні Сандэрсам.