Замест гігантаў зьліліся Kufar.by i Second.by

Генэральны дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ МЭДЫЯ» Аляксандар Чакан і дырэктар ТАА «Шыбстэд Клэссіфайд Мэдыя» Міхаіл Сэндэр

Раней анансаванае парталам Tut.by «зьліцьцё найбуйнейшых гульцоў інтэрнэт-рынку Беларусі» аказалася продажам сваёй пляцоўкі прыватных абвестак.

Беларускі партал Tut.by прадаў парталу Kufar.by пляцоўку прыватных абвестак Second.by. Падзея анансавалася парталам як «зьліцьцё найбуйнейшых гульцоў інтэрнэт-рынку Беларусі». Сума, за якую прадалі Second.by, не называецца.

Kufar.by «паглыне» брэнд Second.by і перанясе ўсе абвесткі з «Сэканда» на сваю плятформу ў канцы чэрвеня, на якой даецца значна больш абвестак і якой карыстаюцца значна больш людзей. Ад аб’яднанай плятформы па афіцыйных зьвестках чакаюць каля паўмільёна наведнікаў і 30 тысяч абвестак на дзень. Форумы з «Сэканда» будуць перанесеныя на плятформу Rebenok.by.