На гэтым тыдні кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў стаў героем сацсетак у сьвеце. Хвалю дапамог запусьціць вядучы папулярнага сатырычнага шоў Last Week Tonight на амэрыканскім канале HBO Джон Олівэр.
Ён пачаў свой скетч са слоў пра тое, што «Кадыраў вядомы ва ўсім сьвеце як карупцыянэр і жорсткі дыктатар», але затым дадаў, што гэтым разам кіраўнік Чачні трапіў у навіны зь іншай нагоды, і распавёў пра гэты запіс у кадыраўскім Інстаграме.
Пазьдзекаваўшыся над фатаграфіямі Кадырава (напрыклад, ён налічыў там сем розных футболак з партрэтам Пуціна), Олівэр прапанаваў зладзіць акцыю: адпраўляць у сацыяльныя сеткі фатаграфіі котак і пытацца, ці не кадыраўскі гэта гадаванец.
Амэрыканская (і ня толькі) публіка ахвотна адгукнулася.
@RKadyrov Is this your cat? #FindKadyrovsCat @iamjohnoliver pic.twitter.com/PbOpYpwU7E
— Corey Cohen (@CoreyECohen) 23 мая 2016 г.
I hear you are trying to #FindKadyrovsCat.... pic.twitter.com/Yr3rzmdwmf
— Vladimir Putin (@DarthPutinKGB) 23 мая 2016 г.
#FindKadyrovsCat Dude, totally found your cat! @iamjohnoliver @RKadyrov pic.twitter.com/LCNjoijR2K
— Adam Deher (@AdamDeher) 23 мая 2016 г.
Have you checked behind your curtain? #FindKadyrovsCat pic.twitter.com/n9oGcJGvjd
— Jacob Greenwald (@superej68) 23 мая 2016 г.
Вы глядзелі за гэтай фіранкай?
Better hope there%27s no Chinatown in Chechnya, otherwise he%27ll never see his cat again. #findkadyrovscat #LastWeekTonight
— Sean Lui (@iamseanlui) 23 мая 2016 г.
Спадзяюся, што ў Чачні няма кітайскага квартала, інакш ён ніколі зноў не пабачыць свайго ката.
Твое лицо когда ты сбежал от Рамзана Кадырова #findkadyrovscat pic.twitter.com/nLWVTtHst9
— исксствнный интллкт (@ONEXXIII) 24 мая 2016 г.
#FindKadyrovsCat Hey @rkadyrov your cat says stop looking for me. I%27ve joined witness protection. #LastWeekTonight pic.twitter.com/i3BwF2TziF
— Dani Leis (มาลี) (@danileis) 23 мая 2016 г.
Перастаньце мяне шукаць, я далучыўся да праграмы абароны сьведкаў.
i think he may have your cat. #FindKadyrovsCat @RKadyrov @LastWeekTonight @iamjohnoliver pic.twitter.com/0E9XeytzWm
— sunia (@suniamian) 23 мая 2016 г.
Кадыраў у адказ у сябе ў Інстаграме выклаў фотаздымак Олівэра, прымаляваўшы яму футболку з партрэтам Пуціна і прыпісаўшы зьедлівы тэкст па-ангельску.
... Олівэр наракае на тое, што мы апранаем футболкі з фатаграфіяй прэзыдэнта Расеі - Уладзіміра Пуціна. Так, мільёны людзей рады насіць футболкі з выявай нацыянальнага лідэра ... Уладзімір Уладзіміравіч мудры, мужны, рашучы кіраўнік, які здолеў супрацьстаяць ЗША і іх памочнікам. Дзякуючы Пуціну, мы разграмілі тэрарыстаў, сярод якіх былі грамадзяне ЗША і эўрапейскіх дзяржаваў. Краіна пад кіраўніцтвам Абамы распальвае пад прыкрыцьцём міратворчых апэрацый іскры новых войнаў і крывавых унутраных канфліктаў, у якіх паміраюць мільёны людзей. Аўганістан, Ірак, Лібія, Сірыя ... Вось чаму няма нічога дзіўнага ў тым, што Олівэр таксама захацеў зьявіцца на публіцы ў футболцы з выявай Пуціна, а не Абамы.