«Мне каб нават у Крамлі кватэру давалі, не паехала б» — 94-гадовая бабуля

Your browser doesn’t support HTML5

Самая старэйшая жыхарка сярод самасёлаў чарнобыльскай вёскі Савічы Брагінскага раёну — 94-гадовая Хвядора Маркаўна Беразьняцкая. Жыве яна адна. Мясцовыя жыхары называюць яе — баба Ходзя.