Мядзьведзеў пэнсіянэрам у Крыме: Грошай няма, але вы трымайцеся

Крымскія пэнсіянэры паскардзіліся расейскаму прэм'еру на рост цэнаў і на тое, што абяцаная ўладамі індэксацыя пэнсій так і не адбылася.

Дзьмітры Мядзьведзеў на гэта адкрыта заявіў, што "грошай няма", і калі пэнсіі будуць індэксаваць - невядома, пасьля чаго пажадаў "усяго добрага, добрага настрою і здароўя".