У ноч на 22 траўня блізу Салігорску загарэўся склад № 6 і разгрузачны вузел, дзе захоўваўся грануліраваны канцэнтрат хларыда калія.
Склад знаходзіцца на тэрыторыі 1-га рудаўпраўленьня аб’яднаньня «Беларуськалій».
Паводле сайту Міністэрства па надзвычайных сытуацый Беларусі, пажар быў ліквідаваны праз 5 гадзінаў, ў ім ніхто не пацярпеў. У ліквідацыі пажару бралі ўдзел 69 пажарных, было задзейнічана 23 адзінкі тэхнікі.
Цяпер праца складу і разгрузачнага вузла 1-га рудаўпраўленьня спыненая. Памер стратаў і прычына пажару высьвятляюцца, паведамляе МНС.