ЗША. Сілы бясьпекі акружылі Белы дом пасьля страляніны

Your browser doesn’t support HTML5

Пасьля таго, як каля Белага дому ў Вашынгтоне 20 траўня пачуліся стрэлы, яго атачылі сілы бясьпекі Прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў гэтыт час у Белым доме не было, ён знаходзіўся на авіябазе Эндрус. Тэлеканал NBC са спасылкай на паліцыю паведамляе, што агонь адкрылі з заходняга боку Белага дома. Reuters паведамляе, што адзін чалавек быў паранены і ў крытычным стане дастаўлены ў шпіталь. Паведамляецца, што ніхто з супрацоўнікаў або наведнікаў рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША не пацярпеў. (Відэа Reuters)