Руіны імя Алега Кашавога: лягер-прывід пад Менскам
Your browser doesn’t support HTML5
Дзясяткі дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, зьнятых з балянсаў дзяржаўных міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў, за гады безгаспадарнасьці ператварыліся ў руіны. Колькасьць закінутых аб’ектаў расьце, нягледзячы на разьмяшчэньне ў жывапісных мясьцінах і попыт на адпачынак за горадам. Напярэдадні школьных вакацыяў наш карэспандэнт наведаў такі лягер-прывід пад Менскам.