У Маскве затрыманы актывіст у масцы Пуціна ВІДЭА

14 траўня ў дзясяты раз у цэнтры Масквы быў затрыманы грамадзянскі актывіст Раман Рослаўцаў. Ён выходзіць на Красную плошчу ў масцы Пуціна. Актывіст спрабуе даказаць абсурднасьць новага артыкулу Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у няўзгодненых вулічных акцыях пратэсту. Канфіскаваныя маскі прэзыдэнта РФ судовым рашэньнем зьнішчаюцца.