Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў 11-12 траўня з афіцыйным візытам наведае Беларусь. Пра гэта паведамляе БелТА.
Бердымухамедаў сустрэнецца з Лукашэнкам сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе, з удзелам чальцоў дэлегацый дзьвюх краін.
Плянуецца, што на перамовах Аляксандар Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў абмяркуюць стан і пэрспэктывы беларуска-туркмэнскага супрацоўніцтва ва ўсіх сфэрах, а таксама падпішуць сумесную заяву, накіраваную на ўмацаваньне беларуска-туркмэнскага супрацоўніцтва.
Гурбангулы Бердымухамедаў кіруе Туркмэністанам ужо 10 гадоў, мае неафіцыйныя тытулы «Лідэр нацыі» і «Заступнік» («Аркадаг»). Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў за яго прагаласавала 97,14% выбарцаў. Туркмэністан лічыцца краінай з адной з найбольш жорсткіх на постсавецкай прасторы аўтарытарных рэжымаў кіраваньня.