Менск і Астана — без «парадаў Перамогі»

9 траўня ў Берасьцейскай крэпасьці. Фота: Алег Грыцавец

Беларускія ўлады прынялі рашэньне замяніць сёлета вайсковы парад і шэсьце вэтэранаў працэсіяй памяці, палічыўшы шэсьце завялікай нагрузкай для старых людзей. У Беларусі правядуць аналяг акцыі «Бесьсьмяротны полк»: замест вайскоўцаў па цэнтры Менску пройдуць менчукі з партрэтамі сваіх продкаў, якія ваявалі.

Апазыцыйны Рух Салідарнасьці «Разам» ушануе загінулых у часе вайны наведаньнем Вайсковых могілак у Менску. Неабыякавых людзей запрашаюць 8 траўня на могілкі з кветкамі і зьнічкамі.

У адрозьненьне ад Беларусі, Казахстан не адмяніў ваенны парад, а толькі перанёс яго на пазьнейшы час: у канцы году краіна будзе адзначаць 25 гадоў зь дня незалежнасьці, таму ўлады прынялі рашэньне прымеркаваць урачысты парад да гэтай даты.