Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў закон аб бестэрміновым падаўжэньні мараторыя на выплату часткі дзяржаўнага доўгу, у тым ліку трох мільярдаў даляраў, прадстаўленых краіне Расеяй у сьнежні 2013 году.
Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнай Рады, дакумэнт вярнулі ў парлямэнт з подпісам прэзыдэнта.
Восеньню 2015 году Ўкраіна, дамовіўшыся з большасьцю крэдытораў аб рэструктурызацыі запазычанасьцяў, настойвала, што доўг перад Расеяй зьяўляецца камэрцыйным, і прапаноўвала Крамлю пагадзіцца на свае ўмовы яго пагашэньня. Масква прапанову Кіева адхіліла.
У лютым 2016 году Міністэрства фінансаў Расеі зьвярнулася ў Высокі суд Лёндану з патрабаваньнем спагнаць запазычанасьць з Украіны.
У сьнежні 2013 году тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч дамовіліся з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, што Расея прадставіць Украіне крэдыт на 15 млрд даляраў за разьмяшчэньне ўкраінскіх каштоўных папер. Неўзабаве пасьля гэтай сустрэчы аблігацыі на суму 3 мільярды даляраў былі разьмешчаны на Ірляндзкай фондавай біржы, якія пасьля і выкупіла Расея.