Фёдар Міхееў пра тое, чаму назваў свой кавалак вуліцы імем Касьцюшкі

Your browser doesn’t support HTML5

Вуліца імя Тадэвуша Касьцюшкі, дом 49 — такая шыльда вісіць на доме Фёдара Міхеева ў вёсцы Малое Запрудзьдзе. Гаспадар дому, які стаіць на вуліцы з афіцыйнай назвай "Савецкая", тлумачыць, чаму вырашыў ушанаваць на франтоне свайго дому менавіта Касьцюшку: "Ды хоць бы таму, што ў Менску дагэтуль няма вуліцы Тадэвуша Касьцюшкі. Нават імя Кастуся Каліноўскага ёсьць, а Касьцюшка зусім забыты, выкрасьлены. Таму рашэньне доўга нават не абмяркоўвалася, паўстала само сабой".