Статкевіча пазбавілі правоў кіроўцы

Мікола Статкевіч

Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што яго пазбавілі права кіраваць транспартам з-за нявыплаты штрафаў.

«Карацей, учора заехаў на пошту, каб забраць там заказныя лісты з судоў і ад судовых выканаўцаў, бо надакучыла кожны дзень выграбаць з паштовай скрыні кучы паведамленьняў пра іх. Сярод іншых (дарэчы, за акцыю ІП 14.03 каля Дому ўраду — штраф 10,5 млн руб.) — рашэньне суду Ленінскага раёну аб пазбаўленьні мяне права на „кіраваньне мэханічнымі транспартнымі сродкамі“ за прынцыпова нясплочаныя штрафы», — напісаў Статкевіч у сваім Фэйсбуку.