Інжынэры ЧАЭС. Праз 30 гадоў

Аляксандар Чаранёў вярнуўся за пульт старэйшага інжынэра кіраваньня турбінай упершыню за 30 гадоў. 26 красавіка 1986 году яго выклікалі на станцыю з хаты ў 5 раніцы. «Уражаньні цяжкія. Гэты цяжар ня ў тым, як мы працавалі ў той дзень, ліквідавалі наступствы аварыі і спрабавалі выратаваць рэактар, а ў тым, што пазьней пачалі паміраць нашы сябры».

«Залаты калідор» Чарнобыльскай атамнай. Ён злучае ўсе блёкі станцыі, у тым ліку, і разбураны чацьвёрты.

Шчыт кіраваньня трэцім блёкам.

Блёк усталяваны ў 2000 годзе, таму большасьць абсталяваньня тут выведзена з эксплёаатацыі.

Сэльсіны - прыборы, якія паказваюць глыбіню апусканьня стрыжняў-паглынальнікаў у актыўную зону. Адны з галоўных прыбораў для таго, хто кіруе рэактарам.

Менавіта канструкцыя стрыжняў рэактара РБМК, згодна з высновамі экспэртаў, стала канчатковай прычынай выбуху.

Аляксей Брэус працаваў старшым інжынэрам па кіраваньні блёкам у ранішняй зьмене пасьля аварыі. Разбураны блёк ён параўнаў з брацкай магілай — але апынулася, што на блёку можна працаваць. «Атамшчыкі прарабілі вялікую працу. Каб не адбыўся выбух вадароду, трэба было пайсьці і пакруціць вэнтылі на абсталяваньні. Гэта каштавала апэратару жыцьця».

Аляксандр Чаранёў: «Шмат што забылася».

Манітор, які дазваляе назіраць за сытуацыяй у службовых памяшканьнях блёка, на месцы начальніка зьмены блёка.

Месцам працы Аркадзя Ускова быў першы блёк ЧАЭС, але ўначы яго выклікалі на дапамогу да калег на чацвёрты. Ён уручную адкрываў замкі для падачы вады ў рэактар. «Побач адчувалася прорва і «вухканьне» гукаў пары — такое, што лепш туды не зазіраць. І не адыходзіць».

Працоўнае месца старэйшага інжынэра ўпраўленьня блёкам.

Тэлефон для сувязі паміж пэрсаналам на працоўным месцы старэйшага інжынэра ўпраўленьня блёкам.

«Апошнюю кнопку на пульце я націснуў ў чатыры вечара 26 красавіка. Гэта была ўвогуле апошняя кнопка, націснутая апэратарамі на чацьвёртым блёку».