У сьвеце адзначаецца Дзень кнігі. На пытаньне, чаму так важна чытаць адказваюць беларускія і сусьветныя пісьменьнікі.
Сьвятлана Алексіевіч:
«За апошнія тры месяцы я была ў пяці эўрапейскіх краінах, і мне паўсюль казалі адну цікавую рэч: «Цяпер ізноў час кнігі». Вось уявіце — гэтыя эўрапейскія грамадзтвы, пра якія можна казаць, што тэхнічна яны больш «прасунутыя», ізноў пачалі чытаць кнігу».
Марсэль Пруст:
«Не, у нашым дзяцінстве, відаць, не было такіх дзён, пражытых найбольш поўна, як тыя, што мы правялі з улюбёнай кнігай».
Янка Брыль:
«Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Ня хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся — Слову».
Харукі Муракамі:
«Калі ты чытаеш толькі тыя кнігі, якія чытаюць усе, ты можаш думаць толькі пра тое самае, пра што думае кожны».
Франц Кафка:
«Я думаю, мы мусім чытаць толькі тыя кнігі, які раняць ці пранзаюць нас. Калі кніга, якую мы чытаем, не ўзрушвае вас, як удар па галаве, навошта яе ўвогуле чытаць?»
Уладзімер Караткевіч:
«Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак».
Генры Мілер:
«Мы павінны чытаць, каб даць нашым душам шанец атрымаць асалоду».
Курт Ванэгут:
«Я веру, што чытаньне і пісаньне самыя пажыўныя формы мэдытацыі, якія калісьці былі знойдзены. Адна чытаючы тое, што напісалі самыя цікавыя розумы ў гісторыі, мы мэдытуем са сваім уласным розумам і зь іхнім. Для мяне гэта сапраўдны цуд».
Сяргей Календа:
«Чытаньне само па сабе для мяне такое ж лягічнае і абсалютна натуральнае, як дыханьне і сьвятло сонца».
Паводле The Guardian і Радыё Свабода