Сьвятлана Алексіевіч на радзіме Габрыэля Гарсія Маркеса

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч гэтымі днямі наведвае Калюмбію.

Журналістам у Багаце пісьменьніца так патлумачыла свой прыезд:

«Я ня вельмі люблю публічнае жыцьцё, я чалавек такой адзінокай, спакойнай працы. У Калюмбію — гэта ўсё-такі вельмі далёка — я пагадзілася прыехаць таму, што я зусім ня ведаю гэтую частку Амэрыкі і зусім нічога ня ведала пра Калюмбію, але вельмі любіла і люблю Маркеса, і таму прыехала».