Парлямэнт Нідэрляндаў прагаласаваў за асацыяцыю Ўкраіны з ЭЗ

Галасаваньне ў парлямэнце Нідэрляндаў прынесла перамогу прыхільнікам дамовы аб асацыяцыі ЭЗ з Украінай. Парлямэнт адхіліў ініцыяваную Сацыялістычнай партыяй прапанову аб адмене ранейшай ратыфікацыі пагадненьня аб асацыяцыі паміж ЭЗ і Ўкраінай.

Семдзесят пяць галяндзкіх заканадаўцаў з 150 дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту прагаласавалі супраць гэтай прапановы, а 71 дэпутат — падтрымаў яе.

У пачатку гэтага месяца ў Нідэрляндах адбыўся кансультатыўны рэфэрэндуму па гэтым пытаньні, у якім большасьць выбаршчыкаў выказалася супраць ратыфікацыі дамовы аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ. 6 красавіка больш за чатыры мільёны чалавек, што складае каля 32% ад 12,8 мільёна ўсіх выбаршчыкаў, аддалі свае галасы ў гэтым рэфэрэндуме, на якім 61% удзельнікаў выказаўся супраць дамовы з Кіевам.