Прычынай магутнай паводкі сталі праліўныя дажджы — паводле дадзеных мэтэаролягаў, за адзін толькі панядзелак у горадзе выпала 44,7 сантымэтраў ападкаў. У адным з раёнаў зафіксаваны рэкордны ўздым узроўню вады — 12 мэтраў.
У цэнтры Х’юстана рэкі выйшлі зь берагоў, затапіўшы больш за тысячу дамоў і пакінуўшы безь сьвятла 70 тысяч чалавек. 1200 чалавек эвакуяваныя з зоны бедзтва. Буйны гандлёвы цэнтар пераабсталяваны пад часовы прытулак.
Гарадзкія ўлады рэкамэндуюць аўтамабілістам пазьбягаць моцных вадзяных плыняў: як мінімум адзін з загінулых быў знойдзены ў затопленым аўтамабілі, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Яшчэ адну небясьпеку для людзей уяўляюць атрутныя зьмеі і казуркі, якія ў вялікай колькасьці плаваюць на паверхні вады.
Па словах мэра Х’юстана Сільвэстра Тэрнэра, у аўторак дажджы павінны саслабець.