Падчас талакі ў Курапатах разьвесілі шпакоўні

Your browser doesn’t support HTML5

Актывісты гісторыка-асьветніцкага аб'яднаньня «Вяртаньне памяці» распачалі традыцыйны летні сэзон талакі ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій. Талака – гэта добраўпарадкаваньне ўрочышча: прыборка сьмецьця, расчыстка тэрыторыі, усталяваньне крыжоў.... Чарговы сэзон актывісты распачалі акцыяй  “Няхай палеглым сьпяваюць птушкі”, разьмясьціўшы на дрэвах каля двух дзесяткаў шпакоўняў. Талаку ў Курапатах у гэты дзень правялі таксама актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.