Расея: жыхар Уладзіміра асуджаны на 3 гады калёніі за пасты «вКонтакте»

Суд асудзіў жыхара Уладзіміра Міхаіла Раманава да трох гадоў калёніі строгага рэжыму па артыкулах пра заклікі да гвалту па расавай або нацыянальнай прыкмеце і аб узбуджэньні нянавісьці.

Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскай пракуратуры.

Па вэрсіі сьледзтва, у 2013 і 2014 гадах Раманаў апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Укантакце» экстрэмісцкія фота- і відэаматэрыялы. Па гэтай справе ён атрымаў 1 год і 9 месяцаў.

Таксама да тэрміну зьняволеньня Раманава «часткова далучана пакараньне», вынесенае тым самым судом 21 сакавіка 2016 году па артыкуле аб узбуджэньні нянавісьці, паведамляе ведамства.