Апошнія самасёлы чарнобыльскай вёскі Савічы

Your browser doesn’t support HTML5

За трыццацігадовую гісторыю пасьля Чарнобылю вёска Савічы Брагінскага раёну перажыла розныя пэрыяды. Адсюль адсялілі 373 сям'і, потым больш як паўтары сотні самасёлаў вярнуліся. Улады давалі надзею, што вёска адродзіцца. Цяпер у Савічах засталіся апошнія трынаццаць жыхароў. Апусьцелыя падворкі пры ўезьдзе закапалі нядаўна ў дол. І толькі сем хацін яшчэ сьвецяцца вокнамі сярод гэтай нематы й запусьценьня. Пра долю самасёлаў апавядаюць самі вяскоўцы.