Чэхі раяць сьвету, як называць іх краіну

Чэская Рэспубліка павінна прадставіць афіцыйнае скарачэньне назвы краіны для выкарыстаньня на ангельскай і іншых замежных мовах. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны.

Любамір Зааралэк сказаў, што ён перакананы ў тым, што гэтая ініцыятыва будзе ўхваленыя іншымі міністрамі і кіраўнікамі абедзьвюх палат парлямэнту, што дазволіць дадаць назву "Czechia" (Чэхія) ў рэестар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Назва была б эквівалентам чэскага слова "Česko" і магла быць выкарыстаная падчас правядзеньня спартovых мерапрыемстваў, а таксама для прамоцыі краіны і яе прадукцыі.

Тым часам як шмат якія іншыя народы - прыкладам, італьянцы, немцы і славакі - даўно выкарыстоўваюць скарочаны назоў, англамоўныя ўсё яшчэ называюць краіну "The Czech Republic" (Чэская Рэспубліка), паведамляецца на сайце Prague Monitor.