Эўрапарлямэнт скрытыкаваў Турэччыну за недахоп дэмакратыі

Эўрапарлямэнт абвінаваціў урад Турэччыны, якая прэтэндуе на сяброўства ў Эўразьвязе, у адступленьні ад нормаў дэмакратыі і вяршэнства закону.

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў Страсбуры. За дакумент прагаласавалі 375 еўрапейскіх дэпутатаў, 177 — прапанаваныя фармулёўкі не падтрымалі.

У рэзалюцыі гаворыцца, што Эўрапарлямэнт глыбока занепакоены тым, што Анкара дапускае парушэньні па тых нормах, адпаведнасьць якім неабходная для яе ўступленьня ў ЭЗ.

Актывізацыя разгляду турэцкай заяўкі на сяброўства ў ЭЗ стала адным з ключавых абяцаньняў, дадзеных Анкары эўрапейскімі лідэрамі ў абмен на яе супрацоўніцтва ў намаганьнях па вырашэньні міграцыйнага крызісу. Цяпер Эўразьвяз крытыкуюць за тое, што ён заключыў зьдзелку з Турэччынай, заплюшчыўшы вочы на прынцыпы.

Нядаўна прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, у якім шматлікія бачаць усё больш аўтарытарнага лідэра, заявіў, што Эўропе ня варта даваць яго краіне «ўрокі дэмакратыі».