Паведамляецца аб затрыманьні ў Брусэлі шостага падазраванага ў нападах

Belgium -- Police officers detain a suspect during a raid in which fugitive Mohamed Abrini was arrested in Anderlecht, near Brussels, April 8, 2016

Фэдэральная Пракуратура ў суботу паведаміла пра затрыманьне шостага падазраванага ў датычнасьці да сэрыі выбухаў у брусэльскім аэрапорце і мэтро Біляля эль-Махукі.

Гэта адбылося ў пятніцу падчас паліцэйскіх рэйдаў у бэльгійскай сталіцы і прыгарадах, калі былі затрыманыя яшчэ пяцёра падазраваных.

Раней у суботу ў Брусэлі завяршылася спэцаперацыя ў цэнтральнай камуне Этэрбеек. Затрыманых няма. Раней карэспандэнт Reuters паведамляў зь месца падзей, што падчас ператрусаў быў эвакуяваны цэлы жылы комплекс.

У той жа дзень з-за пагрозы новых нападаў былі павышаныя захады бясьпекі у горадзе Антвэрпэн .

Ахвярамі выбухаў у Брусэлі 22 сакавіка стала 32 чалавекі.